Аб дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і дапаўненняў, унесеных у Статут ЗАТ «ТК Банк», і ўнясенні змяненняў у спецыяльны дазвол (ліцэнзію)

Пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2024 года № 23 ажыццёўлена дзяржаўная рэгістрацыя змяненняў і дапаўненняў, унесеных у Статут закрытага акцыянернага таварыства «Банк гандлёвы капітал» (далей ЗАТ «ТК Банк»), прынятых агульным сходам акцыянераў 20 лістапада 2023 года (пратакол № 2.2023).

Адначасова дадзенай пастановай Праўлення ўнесены наступныя змяненні ў пералік банкаўскіх аперацый, указаны ў раней выдадзеным ЗАТ «ТК Банк» спецыяльным дазволе (ліцэнзіі) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці:

банкаўская аперацыя «размяшчэнне прыцягнутых грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты) ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці» выкладзена ў наступнай рэдакцыі:

«размяшчэнне прыцягнутых грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты) ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці (у тым ліку прадастаўленне крэдытаў)»;

банкаўская аперацыя «ажыццяўленне разліковага і банкаўскага касавага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-карэспандэнтаў» выкладзена ў наступнай рэдакцыі:

«ажыццяўленне разліковага і банкаўскага касавага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-рэспандэнтаў»;

банкаўская аперацыя «выдача банкаўскіх гарантый» выкладзена ў наступнай рэдакцыі:

«выдача банкаўскіх гарантый і іншыя аперацыі з банкаўскімі гарантыямі».


Последние новости

Курсы валют
Банк: покупает продает
Действуют с 12.02.2026 16:10
1 USD 2.84 2.875
1 EUR 3.38 3.43
100 RUB 3.69 3.73
Банк:
Действуют с 12.02.2026 16:10
1 USD 2.84
1 EUR 3.38
100 RUB 3.69
Банк: покупает продает
Действуют с 12.02.2026 16:10
EUR/USD 1.175 1.2
EUR/RUB 90 93
USD/RUB 76 79
Банк:
Действуют с 12.02.2026 16:10
1 USD 2.8704
1 EUR 3.421
100 RUB 3.7193
Конвертер









ie логотипДля работы с системой рекомендуем использовать следующие браузеры: Edge, Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox.

Войти