30.11.2022 адбудзецца пазачарговы Агульны сход акцыянераў ЗАТ "ГК Банк"

Закрытае акцыянернае таварыства "Банк гандлёвы капітал" (ЗАТ "ГК Банк"), месцазнаходжанне: Рэспубліка Беларусь, 220035, г. Мінск, вул. Ціміразева, 65А, паведамляе, што 30 лістапада 2022 года ў 10:00 па адрасе: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Ціміразева, 65А, памяшканне ЗАТ "ГК Банк", адбудзецца пазачарговы Агульны сход акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" з наступнымі параметрамі:

парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк":

Пытанне 1. Аб абранні члена Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк".

Пытанне 2. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут ЗАТ "ГК Банк".

форма правядзення пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" - вочная;

форма галасавання па пытаннях парадку дня - адкрытая;

інфармацыя, неабходная для прыняцця рашэнняў па парадку дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", прадастаўляецца па першым патрабаванні асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", заяўленаму у звароце на імя Старшыні Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк" на адрас ЗАТ "ГК Банк": Рэспубліка Беларусь, 220035, г.Мінск, вул.Ціміразева, 65А;

прыём прапаноў у парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" і заяў аб кандыдатурах на замяшчэнне члена Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк", які выбывае, скончаны 4 лістапада 2022 года;

рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў ЗАТ "ГК Банк", ажыццяўляецца на падставе дадзеных рэестра ўладальнікаў акцый ЗАТ "ГК Банк", сфармаванага на 21 лістапада 2022 года, і праводзіцца з 09.00 да 09.30 30 лістапада 2022 года па адрасе месца правядзення пазачаровага Агульнага сходу акцыянераў ЗАТ "ГК Банк";

пазачарговы Агульны сход акцыянераў ЗАТ "ГК Банк" склікаецца па патрабаванні Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк" у адпаведнасці з рашэннем ад 15.11.2022 (пратакол № 9.2022).


Последние новости

Курсы валют
Банк: покупает продает
Действуют с 09.10.2026 12:50
1 USD 3.01 3.064
1 EUR 3.38 3.43
100 RUB 3.39 3.64
Банк:
Действуют с 09.10.2026 12:50
1 USD 3.01
1 EUR 3.38
100 RUB 3.1
Банк: покупает продает
Действуют с 09.10.2026 12:50
EUR/USD 1.11 1.135
EUR/RUB 92 110
USD/RUB 81 95
Банк:
Действуют с 09.10.2026 12:50
1 USD 3.0637
1 EUR 3.4256
100 RUB 3.5893
Конвертер









ie логотипДля работы с системой рекомендуем использовать следующие браузеры: Edge, Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox.

Войти