Аб пасяджэннях Савета Дырэктараў ЗАТ «ГК Банк» у першым квартале 2022 года
У першым квартале 2022 года адбылося тры пасяджэнні Савета Дырэктараў ЗАТ «ГК Банк», на якіх разгледжаны пытанні карпаратыўнага кіравання і бягучай дзейнасці Банка, у тым ліку:
- аб выніках дзейнасці ЗАТ «ГК Банк», захаванні лімітаў і аперацыях з інсайдэрамі, рэалізацыі Праўленнем рашэнняў Савета Дырэктараў у чацвёртым квартале 2021 года і за 2021 год;
- аб рэалізацыі мэт і стратэгіі развіцця ЗАТ «ГК Банк» у другім паўгоддзі 2021 года і за 2021 год;
- аб мерах, прынятых па ўстараненню недахопаў, выяўленых у рамках агульнай нагляднай ацэнкі ЗАТ "ГК Банк";
- аб выкананні аператыўнага плана дзеянняў ЗАТ "ГК Банк" на 2021 год па зніжэнні аб'ёму праблемнай запазычанасці і запазычанасці, спісанай на пазабалансавыя рахункі;
- аб рабоце з аб'ектамі нерухомасці ў чацвёртым квартале 2021 года і за 2021 год;
- аб зацвярджэнні гадавой справаздачы, гадавой бухгалтарскай справаздачнасці і размеркаванні прыбытку ТАА «Гандлёвы Капітал-Захад» за 2021 г.;
- аб эфектыўнасці сістэмы ўзнагароджанняў і кампенсацый у ЗАТ "ГК Банк" у другім паўгоддзі 2021 года;
- аб выкананні ў чацвёртым квартале 2021 года:
Плана мерапрыемстваў па ўстараненню недахопаў, выяўленых і адлюстраваных у Справаздачы ТАА "ФБК-Бел" па выніках аўдыту гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ЗАТ "ГК Банк" за 2020 год;
мерапрыемстваў, уключаных у планы мерапрыемстваў па выніках незалежнай ацэнкі сістэмы карпаратыўнага кіравання і аўдыту за 2019 год і якія знаходзяцца ў працэсе выканання.
- аб разглядзе вынікаў стрэс-тэставання стратэгічнай рызыкі і зацвярджэнні сцэнарыяў для чарговага стрэс-тэставання стратэгічнай рызыкі;
- аб ключавых паказчыках эфектыўнасці дзейнасці кіраўнікоў ЗАТ "ГК Банк";
- аб зацвярджэнні выканаўцы паслугі па правядзенні знешняй незалежнай ацэнкі эфектыўнасці карпаратыўнага кіравання ў ЗАТ "ГК Банк";
- аб выніках самаацэнкі (ацэнкі) эфектыўнасці дзейнасці Савета Дырэктараў, Старшыні Савета Дырэктараў, членаў Савета Дырэктараў, аўдытарскага камітэта, камітэта па рызыках, а таксама ўнутранай ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці Праўлення ЗАТ "ГК Банк" за 2021 год;
- аб выніках унутранай ацэнкі эфектыўнасці сістэмы карпаратыўнага кіравання ЗАТ "ГК Банк";
- аб выніках дзейнасці Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк" у 2021 годзе;
- аб стане і ацэнцы эфектыўнасці сістэмы кіравання рызыкамі ў ЗАТ "ГК Банк" і банкаўскім холдынгу, галаўной арганізацыяй якога з'яўляецца ЗАТ "ГК Банк", аб узроўні рызык ЗАТ "ГК Банк", аб ходзе рэалізацыі і выкананні стратэгіі кіравання рызыкамі за 2021 год;
- аб дзейнасці аўдытарскага камітэта ЗАТ "ГК Банк" у другім паўгоддзі 2021 года і за 2021 год;
- аб стане і ацэнцы эфектыўнасці сістэмы ўнутранага кантролю і дзейнасці службы ўнутранага аўдыту ЗАТ "ГК Банк" за 2021 год;
- аб разглядзе аўдытарскага заключэння ТАА "Грант Торнтон", падрыхтаванага па выніках штогадовай аўдытарскай праверкі дакладнасці гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ЗАТ "ГК Банк", складзенай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па стане на 01 студзеня 2022 года;
- аб разглядзе заключэння рэвізара ЗАТ "ГК Банк" па выніках правядзення штогадовай рэвізіі дзейнасці ЗАТ "ГК Банк" за 2021 год;
- аб выніках рэалізацыі Правілаў унутранага кантролю ЗАТ "ГК Банк" у сферы прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый за 2021 год;
- аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у лакальныя прававыя акты ЗАТ "ГК Банк";
- аб рэкамендуемым памеры ўзнагароджання і кампенсацыі расходаў Рэвізору ЗАТ «ГК Банк» за выкананне ім сваіх функцыянальных абавязкаў, аб рэкамендуемым памеры дывідэндаў і тэрмінах іх выплаты;
- аб здзелках МБК з Банкам Тэджарат;
- аб абранні Старшыні Савета Дырэктараў ЗАТ "ГК Банк";
- аб складах камітэтаў ЗАТ "ГК Банк";
- аб абранні рэвізора ТАА «Гандлёвы Капітал-Захад», вызначэнні памеру ўзнагароджання і кампенсацыі выдаткаў рэвізору ТАА «Гандлёвы Капітал-Захад» за выкананне сваіх абавязкаў;
- аб выплаце ўзнагароджання па выніках работы ЗАТ "ГК Банк" за 2021 год.
Последние новости
Банк: | покупает | продает | ||
Действуют с 17.04.2025 09:00 | ||||
1 USD | 3.03 | 3.09 | ||
1 EUR | 3.4 | 3.505 | ||
100 RUB | 3.61 | 3.69 | ||
Банк: | |||
Действуют с 17.04.2025 09:00 | |||
1 USD | 3.03 | ||
1 EUR | 3.4 | ||
100 RUB | 3.61 | ||
Банк: | покупает | продает | ||
Действуют с 17.04.2025 09:00 | ||||
EUR/USD | 1.11 | 1.15 | ||
EUR/RUB | 92 | 97 | ||
USD/RUB | 81 | 85.5 | ||
Банк: | |||
Действуют с 17.04.2025 09:00 | |||
1 USD | 3.0846 | ||
1 EUR | 3.5046 | ||
100 RUB | 3.662 | ||
Для работы с системой рекомендуем использовать следующие браузеры: Edge, Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox.